Новости

» » » Акция АПБ «Птушкі ля кармушкі» — прими участие!

Акция АПБ «Птушкі ля кармушкі» — прими участие!

Акция "Птушкі ля кармушкі" пройдет в Беларуси 18-19 января, сообщили в общественной организации "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

Дапамажы птушкам у маразы, удзельнічай у акцыі «Птушкі ля кармушкі»! Запрашай крылатых гасцей на кармушку 18-19 студзеня і працягвай частаваць іх усю зіму.

Лазоревка на кормушке

Сіняя сініца на кармушцы. Фота Анастасіі Сяргеевай

 

Мэта нашай акцыі – нагадаць, як важна падкормліваць птушак у холад і мароз. У гэты час яны затрачваюць больш энергіі, каб сагрэцца, і ежы ім трэба таксама больш.

Як паўдзельнічаць?

18 і (або) 19 студзеня падлічы віды і колькасць птушак на сваёй кармушцы на працягу 1 гадзіны і перадай свае дадзеныя ў АПБ адным са спосабаў:

  • запоўні простую форму (будзе даступная з 18 студзеня да 18.00 19 студзеня);
  • напішы паведамленне ў FB або ВК.

Як правільна падлічваць птушак? Чытаем тут.

Будзем радыя тваім расказам, уражанням і назіранням! Змяшчай свае здымкі з кармушкі ў сацсетках з хэштэгам #птушкілякармушкі, а таксама загружай іх у спецыяльны альбом у VKontakte. Аўтараў самых цікавых здымкаў чакаюць сувеніры ад АПБ.

Як зрабіць кармушку?

Калі ў цябе няма кармушкі, не турбуйся: зрабіць яе вельмі лёгка. Важна: у кармушках з тэтрапаку абавязкова пракалі ў дне некалькі адтулінак, каб вада ад снегу і дажджу не затапіла ўвесь “птушыны банкет”.

Дзяліся назіраннямі з кармушак у тэлеграм-чаце «Ціў-ціў»!

Чым частаваць птушак?

Найлепшы корм для вераб’іных – несалёныя і нясмажаныя сланечнікавыя семкі. Чысціць іх не трэба. Можна зрабіць сумесь, дадаўшы да гэтых семак неапрацаванае проса і авёс.

Воробьи и овсянка на кормушке

Госці на кармушцы. Фота Аксаны Пачопка

Для сінічак і дзятлаў падрыхтуй свежае сала (толькі несалёнае!) – яны паласуюцца з задавальненнем. Кавалачкі сала можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, прывязаць да галінкі або падвесіць у сетачцы.

Вераб’і, зелянушкі, попаўзні і чыжы не адмовяцца ад арахісу (зноў жа – несалёнага і нясмажанага!)

Чым разнастайнейшым будзе твой пачастунак, тым больш відаў птушак можа наведацца да “застолля”.

Как подкармливать птиц правильно

Конкурс: сярод удзельнікаў акцыі, якія адправяць свае назіранні праз форму, мы разыграем 10 значыкаў з птушкамі, якія любяць пагасцяваць на кармушцы. Удзельнічай і, магчыма, да цябе прыляціць мініятурны гіль, верабейка або зелянушка!

Падрабязней пра тое, як прайшла акцыя «Птушкі ля кармушкі» летась, ты можаш пачытаць тут.

А як прайшла акцыя летась?

20-21 студзеня 2019 года больш за 2000 удзельнікаў пачаставалі амаль 10 000 птушак! Самымі частымі гасцямі кармушак традыцыйна былі  вялікая сініца (4648 птушак),  палявы верабей (1718 птушак) і дамавы верабей (1373 птушкі).  На кармушкі заляталі зелянушкі, сінія сініцы, каўкі, шызыя галубы, гілі, шэрыя вароны і сівыя сініцы.

Ад кожнага з нас залежыць, каб як мага больш птушак не засталіся галоднымі ў халады. Далучайся да акцыі, дасылай свае назіранні і фотаздымкі, і няхай да тваёй кармушкі прыляціць як мага больш крылатых гасцей!


0
 

Это тоже интересно

Дед Мороз в Беловежской пуще открыл новогодний сезон 2020 (видео)

Дед Мороз в Беловежской пуще открыл новогодний сезон 2020 (видео)

Сам хозяин поместья Дедушка Мороз посетовал, что в последние годы не все верят в новогодние чудеса, "потому что чудо нельзя потрогать", но пообещал, что сегодня все увидят самое настоящее чудо -- новую установку по исполнению желаний под названием "Чудофикация". …