Новости

» » » » Gaude Polonia приглашает на стипендиальную программу творческих людей из Беларуси

Gaude Polonia приглашает на стипендиальную программу творческих людей из Беларуси

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XX конкурс (на 2021 год) стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia.

Праграма прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны. Стыпендыяльнае знаходжанне ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2021 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2020 года.

Неабходныя дакументы:

— заяўка на атрыманне стыпендыі;

— мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;

— партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе на CD/DVD.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут у Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2552371, e-mail: minsk@instytutpolski.org).

Сферы дзейнасці кандыдатаў:

— кіно,

— фатаграфія,

— захаванне твораў мастацтва,

— літаратура / пераклад,

— музейная справа,

— музыка,

— выяўленчае мастацтва,

— тэатр,

— мастацтвазнаўства (мастацтва, музыка, кіно, тэатр).

Перавагі:

— узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45 гадоў),

— значныя дасягненні ў абранай галіне.

Фармальныя крытэрыі:

— грамадзянства і месца сталага жыхарства ў Беларусі, Украіне ці іншай краіне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,

— скончаная вышэйшая адукацыя,

— валоданне польскай мовай на дастатковым для камунікацыі ўзроўні.

Абавязковыя дакументы:

• адзін экзэмпляр запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўнікам;

• арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў, напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове або з перакладам на польскую;

• натарыяльна завераны пераклад на польскую мову дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі.

Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia была заснаваная ў 2003 годзе. Яна мае на мэце наладжванне і развіццё добрых культурных адносін Польшчы з суседзямі, прасоўванне польскай культуры і супрацоўніцтва паміж мастацкімі коламі Польшчы і краін гэтага рэгіёна Еўропы.

Удзельнічаць у праграме могуць творцы, якія ўжо маюць і дакументальна пацвердзяць выдатныя дасягненні ў абранай галіне творчасці. Акрамя таго, абавязковымі ўмовамі атрымання стыпендыі з’яўляецца цікавая канцэпцыя стыпендыяльнага праекта, станоўча ацэненая камісіяй, і хаця б камунікатыўнае веданне польскай мовы.

Паўгадовае знаходжанне ў Польшчы (ад 1 лютага да 31 ліпеня) дазваляе замежным творцам пазнаёміцца з сучаснай польскай культурай, рэалізаваць уласныя праекты і ўдасканаліць сваё творчае майстэрства пад наглядам вядомых польскіх мастакоў, педагогаў і перакладчыкаў, а таксама ўстаноў культуры ў самых важных і буйных культурных цэнтрах Польшчы.

За 18 гадоў існавання праграмы «Gaude Polonia» было прызнана 768 стыпендый творцам з Албаніі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Македоніі, Малдовы, Расіі, Сербіі і Украіны. Найбольшую колькасць стыпендый атрымалі украінцы (604) і беларусы (124).

За гэты час праграма заняла важнае месца не толькі ў польскай сістэме творчых стыпендый, але самае галоўнае — атрымала прызнанне ў творчых і мастацкіх колах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


+1
 

Это тоже интересно

Александр Лукашенко рассказал, как получаются самые красивые дети

Александр Лукашенко рассказал, как получаются самые красивые дети

Во время посещения Светлогорского целлюлозно-картонного комбината президент поговорил с несколькими работниками. Одним из них оказался выходец из Египта, который уже семь лет живет в Беларуси. Лукашенко поинтересовался у египтянина, женился ли тот в нашей стране, и есть ли у него дети. Рабочий подтвердил. …