Новости

» » » Умер последний свидетель Хатыни Виктор Желобкович. У него подтвердили COVID-19

Умер последний свидетель Хатыни Виктор Желобкович. У него подтвердили COVID-19

Віктар Жалабковіч памёр 24 мая. Яму было 86 год. Але зараз стала вядома, што смерць Жалабковіча магла быць выклікана каранавірусам альбо пнеўманіяй, аб гэтым паведаміў урач-рэаніматолаг, да якого ў аддзяленне трапіў Жалабковіч.

Віктар Жалабковіч нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Хатынь. У сям’і было чацвёра дзяцей: два браты, сястра і самы малодшы Віця.

«Усё здарылася нечакана. У гэты дзень у вёсцы былі партызаны. Мы з бацькам пайшлі на ток — ён рэзаў сечку, а я катаўся на арэлях, якія тата змайстраваў для мяне, — расказваў Жалабковіч пра дзень, калі спалілі Хатынь. — І раптам пачуліся стрэлы, некалькі выбухаў. Партызан, які сядзеў побач на стозе сена, падхапіўся, пальнуў у паветра і закрычаў: «Фашысты!» Бацька ўзяў мяне за руку, і мы пабеглі дадому. Вярнуліся, замкнуліся і ўсёй сям'ёй спусціліся ў скляпок. Але схавацца ад карнікаў не ўдалося. Спачатку яны проста грукалі, потым выламалі дзверы, вывелі на вуліцу і пагналі ў вялікі калгасны хлеў. Паколькі наша хата стаяла на самым краі з левага боку, прыйшлося ісці практычна праз усю вёску.

Як толькі ўсе вяскоўцы апынуліся ў хляве, фашысты яго замкнулі. Я трымаўся каля маці, мы засталіся ля самых дзвярэй. А браты і сястра разам з бацькам пайшлі ўглыб пабудовы. Мне было відаць праз шчыліну, як карнікі падносілі каністры з бензінам і аблівалі сцены, падкідвалі сена. Саламяная страха ўспыхнула імгненна. Усё загарэлася, затрашчала. Як жа ўсе крычалі!

Мы з мамай выскачылі з хлява і патрапілі пад шквал агню. Далёка сысці не атрымалася, упалі. Ад страху прыціснуўся да матчынага цела і адчуў рэзкі штуршок. Гэта была куля, якая забіла маму, а мяне чырканула па плячы. Я сказаў шэптам: «Мяне параніла». Але ў адказ нічога не пачуў. Вакол чуўся жудасны чалавечы стогн».

7-гадовы Віця праляжаў на зямлі, пакуль не з’ехалі фашысты. На наступны дзень яго знайшлі жыхары суседніх вёсак.

Пасля трагедыі хлопчык жыў у чужых людзей на хутары, затым у сваячкі з іншай вёсцы. Але, калі разам са сваячкай яны збягалі ад чарговага рэйду фашыстаў, Віця згубіўся. Яго знайшлі партызаны, перадалі нейкай чужой бабулі. У выніку пасля вайны хлопчык трапіў у Плешчаніцкі дзіцячы дом. Ён нават не ведаў свой дакладны ўзрост: казаў толькі, што яму каля 7 гадоў.

Пасля Жалабковіч скончыў рамеснае вучылішча, працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам на станкабудаўнічым заводзе. Адслужыў у войску.

Скончыў вячэрняе аддзяленне БПІ па спецыяльнасці інжынер-механік. З 1976 года працаваў у канструктарскім бюро дакладнага машынабудавання.

Ажаніўся, жыў у Мінску.

 

 


0
 

Это тоже интересно

В России при ДТП из багажника авто выпал труп

В России при ДТП из багажника авто выпал труп

Автомобиль Mitsubishi Galant, из которого выпал мертвый мужчина, принадлежит 57-летнему жителю Оренбургской области. …