Новости

» » » Хоронили в закрытом гробу. Умер директор одного из предприятий Управления делами президента

Хоронили в закрытом гробу. Умер директор одного из предприятий Управления делами президента

Барыс Белкін, які кіраваў РУП «БелЭЗ», памёр 16 чэрвеня. Яму было 67 гадоў, піша "Наша Ніва".

У бальніцу Белкіна забралі 1 чэрвеня. Па чутках, захварэў спачатку яго кіроўца, пасля стала кепска і начальніку. Ляжаў Белкін у Лечкамісіі, але выратаваць яго не змаглі.

Кажуць, у яго бралі аналізы на кавід, але вынікі невядомыя. Пахавалі Барыса Белкіна 18 чэрвеня на Маскоўскіх могілках.

БелЭЗ — прадпрыемства, якое належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, займаецца абслугоўваннем аб’ектаў асаблівага дзяржаўнага значэння — Палаца Незалежнасці, Дом урада, рэзідэнцый кіраўніка краіны.

«Гэта быў вялікі чалавек, які стварыў гэтае прадпрыемства і ўзначальваў яго цягам 15 гадоў, — кажа пра Белкіна начальнк упраўлення будаўніцтва БелЭЗ Рыгор Таскін. — Барыс Міхайлавіч — былы палкоўнік, прыйшоў да нас з Мінабароны, дзе займаўся тылам. Меў узнагароды, у 2016 годзе атрымаў Ордэн Пашаны. Барыс Міхайлавіч быў годным чалавекам і добрым кіраўніком, які ведаў усе нюансы працы».

Афіцыйная прычына смерці Барыса Белкіна пакуль невядомая яго калегам. Але хавалі дырэктара ў закрытай труне.

+1
 

Это тоже интересно

В Беларуси запустят единую систему учета вакцинированных

В Беларуси запустят единую систему учета вакцинированных

В новую систему учета вакцинированных будут вносить следующие данные: ФИО; дата рождения; сведения о документе, удостоверяющего личность; гражданство; идентификационный номер; номер мобильного телефона; сведения о полученных дозах вакцины против COVID-19. …