Новости

» » » А ў нас свае гаворкі! Дзень роднай мовы адсвяткавалі ў Берасці

А ў нас свае гаворкі! Дзень роднай мовы адсвяткавалі ў Берасці

Міжнародны дзень роднай мовы ў Берасці пачалі адзначаць напярэдадні. Гэта каб падоўжыць прыемныя моманты свята і на другі дзень адчуць увесь смак дня першага.

Глядзіце таксама: В Бресте на День родного языка устроили дефиле в народных костюмах

 20 лютага на вуліцы лютаваў вецер (маразоў, нават нялютых, мы ўзімку так і не дачакаліся), а ў абластным грамадска-культурным цэнтры было горача (па адчуванню) і душэўна (па настроі).

 Тут панавала родная беларуская мова! Прыгожа -- як можа красавацца маладая дзяўчына. Шчыра -- як святочны стол са смачнымі пачастункамі. Цікава -- як вечны пошук папараць-кветкі. І вельмі-вельмі пазнавальна -- бо столькі розных гаворак адначасова ў адным месцы незаўсёды пачуеш.

 Пачалося свята з абластнога туру Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, у якім прынялі ўдзел маладыя дараванні Берасцейшчыны.

Далей госці свята пабачылі дзве пастаноўкі ад аматарскіх тэатральных калектываў вобласці. Узорны тэатр “Чороўны ліхтар” з Берасця перанёс прысутных на тысячу год таму і прапанаваў адну з лягенд заснавання горада.

Містычная пастаноўка “Берасцейскі сказ” ад  Наталлі Мацэвіла і Дзмітрыя Скаваронскага як раз была прэзентавана да 1000-годзя Брэста. Як гэта адбывалася, можна пабачыць тут: Премьера в Бресте! Мистическая легенда "Берестейский сказ" от театра "Волшебный фонарь"

А тэатральны калектыў з Івацэвічаў паказаў шутлівы міні-спектакль пра вельмі актуальную кожны летак праблему, калі доугі час няма дажджу.  

Хлопцы і дзеўкі на сцэне аж паўгадзіны шукалі вінаватых і так усхвалявалі ўсіх (надвор’е ў тым ліку), што яно раптам разверзла нябёсы і сказала ўсё, што пра гэта думала, так, так, праліўным дажджом.

Каб сучаснікі са сваімі гаджатамі (напэўна ад слова “гад”, жартую) не забыліся, што такое друкаваныя кнігі, на Дні роднай мовы была арганізавана выстава беларускіх аўтараў-юбіляраў з фондаў абластной бібліятэкі імя М. Горкага.

А паэтычны марафон “І слова ў сэрцы адгукнецца” сабраў аматараў беларускіх вершаў.

Але ж самую смачную страву на святочны стол падалі на вячэру -- а 17 гадзіне адбыўся этна-канцэрт з цыкла “Рух зямлі”, прысвечаны памяці Фёдара Клімчука з вёскі Сіманавічы, што ў Драгічынскім раёне.

Фёдар Данілавіч -- вядомы фалькларыст, філолаг, мовазнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, чалавек, які шмат зрабіў для захавання роднай мовы і дыялектаў Берасцейшчыны. Ён аўтар больш за 200 работ у вобласці дыялекталогіі, лінгвістыкі, фальклора і г.д.

Як распавяла загадчыца аддзелам традыцыйнай культуры АГКЦ Ларыса Быцко, на Берасцейшчыне шмат цікавых дыялектаў, некоторыя з якіх маглі пачуць слухачы пад час этна-канцерта пад добрай назвай “Гаворкі”.

Напрыклад, цудоўную мову з вёскі Мачуль Столінскага раёна, адкуль прыехала ў Берасце Ірына Ляшкевіч. Паэтка, спявачка і на гармоніку йграчка -- Ірыну з яе каляжанкамі ведаюць па ўсёй краіне і нават за межамі. А такога зычнага голаса, як у яе, шчэ трэба пашукаць!

Завітаў на свята і Іван Супрунчык -- вядомы скульптар, разьбар па дрэве, мастак, народны майстар Беларусі, член Беларускага саюзаў майстраў народнай творчасці і яшчэ дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна.

Іван Піліпавіч зрэдку ходзіць адзін, часцей з ім -- цэлая світа аднавяскоўцаў. Шуткую. Але на сам рэч яго цыкл драўляных работ “Роды” (між іншым, зробленых сякерай) прадстаўляе роды сапраўдных жыхароў Цераблічаў.

Павесялілі гасцей свята Алімпіада Леанавец з вёскі Гародная Столінскага раёна і гурт “Завіцы” -- з Раздзяловічаў Ганцавічскага.

Завіцы-маладзіцы (не глядзіце на твары -- зазірніце ў душу) нават станчылі гумарную “Казу” -- танец, які перадаваўся ад роду ў род, ды так ліха, што ў прысутных ногі таксама пайшлі ў пляс.

Шыкоўна прагучалі народныя спевы з вуснаў сясцёр Лук’яновічаў, якія прыехалі ў Берасце з вёскі Ляснікі Драгічынскага раёна разам са сваімі пляменніцамі.

З задавальненнем госці слухалі дуэт Аўдоцці Зіновіч и Фёдара Булыгі з-пад Кобрына і пляскалі ў далоні самай малодшай удзельніцы канцэрта -- Дар’і Карповіч з Опаля. Свята ўдалося!

Спрабавала гутарыць на розных дыялектах Наташа Пармон (фото і відэа аўтаркі)


+2
 

Это тоже интересно

В Бресте стены зданий тепловых пунктов украшает стрит-арт

В Бресте стены зданий тепловых пунктов украшает стрит-арт

В планах КУПП "БКХ" разрисовать 10 ЦТП к 1000-летию города Бреста. Одним из них и стало ЦТП по улице Ленинградской. По задумке художницы, рисунки на строне здания выходящей на центр медицинской реабилитации для детей с психоневрологическими заболеваниями «Тонус» олицетворяют сны детей.  …