Новости

» » » Ночь волков пройдёт в Беловежской пуще (программа)

Ночь волков пройдёт в Беловежской пуще (программа)

1-2 лютага АПБ і анлайн-кампанія «Воўчы блог» запрашаюць на Ноч ваўкоў у Белавежскую пушчу, каб развеяць распаўсюджаныя стэрэатыпы пра іх ды натхніць як мага больш людзей далучыцца да справы аховы роднай прыроды.

У нашым грамадстве да ваўка склалася жорстка негатыўнае стаўленне – і гэта адмоўна ўплывае на стан дзікай прыроды Беларусі. 

Воўк – драпежнік найвышэйшага парадку, а значыць, ён падтрымлівае біялагічную разнастайнасць і самарэгуляцыю экасістэмы, у якой жыве. Але яго ролю пачаў прымяраць на сябе чалавек. Ён вырашае, колькі і якіх відаў патрэбна канкрэтнаму лесу ці нават асабліва ахоўнай тэрыторыі. Беспадстаўна перакройваючы экасістэму на свой капыл, ён парушае раўнавагу дзікай прыроды, у якой усё ўзаемазвязана.

Ночь волков

Дзе: Музей прыроды нацыянальнага парку «Белавежская пушча». 

Калі: 1-2 лютага

Колькі: мерапрыемства бясплатнае (па рэгістрацыі)

Як дабрацца да месца: 

  • на сваім аўто (напрамак – Каменюкі, Нацпарк «Белавежская пушча», каардынаты Navitel – 52 ° 34.161′, 23 ° 48.174′)
  • на грамадскім транспарце (цягнік да Брэста, маршрутка з Брэста да Белавежскай пушчы)
  • трансферам з Мінска, які арганізуе турыстычная кампанія «Віаполь». Даведацца цэны і забраніраваць месца ў аўтобусе (экскурсія па дарозе з Мінска ў Брэст ўключана) можна тут.

Дзе пераночыць (варыянты):

  • аформіць агульны турпакет «трансфер з Мінска + пражыванне» ў «Віаполь»
  • самастойна забраніраваць пражыванне ў адной з гасцініц нацпарка – ГК «Каменюкі» і гасцініца № 2.
  • самастойна знайсці і забраніраваць пражыванне ў адной з мноства пушчанскіх аграсядзібаў (пры наяўнасці асабістага транспарту або па дамоўленасці з аграсядзібай пра трансфер)

Праграма на 1 лютага

  • 12.00 – 15.00 заняткі для дзяцей на ваўчыную тэматыку
  • 13.00 – 15.00 воўчыя лекцыі і фільмы
  • 15.00 – 15.40 тэатральная пастаноўка тэатра Czervo “Вільчак Мільчак”
  • 15.40 – 16.10 кава-паўза
  • 16.10 – 18.00 воўчыя лекцыі і фільмы
  • 18.00 – 19.00 вольны час на вячэру
  • 19.00 – 21.00 начная экскурсія па ваўчыных слядах
  • 21.00 – 23.00 вялікае вогнішча на Царскай паляне

У праграме ваўчыных лекцый:

  • Ігар Бышнёў – выбітны кінарэжысёр-анімаліст, аўтар больш чым 60 фільмаў і сацыяльных відэаролікаў пра прыроду. Пакажа свае кінапрацы пра ваўка Беларусі, Калмыкіі і Каўказа.
  • Дзмітрый Шамовіч і Анастасія Кузьмянкова – навукоўцы, важакі ваўчынай зграі. Выгадавалі трох ваўкоў і раскажуць пра асаблівасці жыцця з імі.
  • Валерый Дамброўскі – навуковец. Раскажа пра даследаванні ваўкоў у Чарнобыльскай зоне – унікальным месцы, дзе чалавек мінімальна ўмешваецца ў дзікую прыроду.
  • Віктар Фянчук – каардынатар воўчага праекта, чалавек, якому vouk.by абавязаны сваім існаваннем. Раскажа пра тое, колькі ваўкоў у Белавежскай пушчы і як ім тут жывецца.
  • Мацей Шэўчык – вучоны-генетык з Польшчы, спецыялізуецца на даследаваннях генетычнай структуры папуляцыі, дынамікі зграі, сваяцтва і экалогіі ваўкоў. Раскажа пра асаблівасці ваўкоў, якія рэкаланізуюць Цэнтральную Еўропу.
  • Ірына Кашпей – прыродаахоўны спецыяліст і студэнтка магістратуры Эдынбургскага ўніверсітэта. Натхніла аўдыторыю TEDxMinsk сваёй любоўю да ваўка і цяпер падзеліцца ёй з вамі.

Начная экскурсія па ваўчыных слядах (19.00-21.00)

Разам з гідамі нацпарка мы адправімся ў цёмны старажытны лес шукаць воўчыя сцежкі. Будзем «вабіць» ваўкоў і, калі пашанцуе, яны нам адкажуць. У любым выпадку невымоўныя адчуванні гарантаваныя! Бяры з сабой ліхтарык.

Начное вогнішча на Царскай паляне (21.00-23.00)

Пасля экскурсіі мы будзем грэцца ля вялікага вогнішча на Царскай паляне – любімым месцы гасцей Белавежскай пушчы – і справім невялікі пікнік. Бяры з сабой прысмакі, якія можна пасмажыць на вогнішчы, невялікі пачастунак будзе і з нашага боку!

Калі ты спыняешся ў «Каменюках», аўтобус адвязе цябе проста да корпуса.

Праграма на 2 лютага

Раніцай наступнага дня ў цябе ёсць магчымасць адправіцца на польскі бок Белавежскай пушчы (пры наяўнасці візы) праз спрошчаны пешы памежны пераход і ўзяць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных ваўку на польскім баку.

Увага! Час названы польскі – гэта мінус 2 гадзіны ад беларускага!

  • 8.00 – 09.30 праходжанне мяжы і рэгістрацыя
  • 09.30 – 10.30 выступ Кшыштафа Шмідта, воўчага эксперта. Раскажа пра тое, чаму воўк у Польшчы варты аховы. 
  • 10.30 – 14.00 экскурсія па запаведнай польскай пушчы
  • 14.00 – 15.00 вяртанне на беларускі бок (17.00 у Беларусі!)

Мы арганізуем трансфер па пушчы, але ў Мінск, калі неабходна, ты дабіраешся самастойна (ходзіць грамадскі транспарт).

АБО

Ты можаш застацца і правесці раніцу на беларускім баку Белавежскай пушчы, дзе заўсёды ёсць чым заняцца – пагуляць па лесе або наведаць вальеры з жывёламі.

Арыентыровачна ў абед плануецца адпраўленне аўтобуса ў Мінск.

Важна!

Квіток на аўтобус Мінск-Белавежская пушча-Мінск ад кампаніі «Віаполь» можна замовіць толькі ў абодва бакі. Калі ты збіраешся наведаць мерапрыемствы на польскім баку пушчы, разгледзь варыянты паездкі на сваім аўто ці грамадскім транспарце.

Тэлефон АПБ для даведак: +375 (44) 710-59-83 (Аліна, Ірына)

Фота АПБ


0
 

Это тоже интересно

Анатолий Лис встретился со студентами и сотрудниками ПолесГУ

Анатолий Лис встретился со студентами и сотрудниками ПолесГУ

Студентов интересовала тема развития въездного туризма, сотрудничества с Китаем, вопросы социального обеспечения, судьба малых населённых пунктов, развитие волонтерского движения и т.д. …