Новости

» » » Выставка Леонида Волосюка "Зимние встречи" откроется в Бресте

Выставка Леонида Волосюка "Зимние встречи" откроется в Бресте

17 студзеня ў 16.00 арт-прастора бібліятэкі імя А. С. Пушкіна запрашае вас на адкрыццё выставы “Зімовыя сустрэчы” вядомага берасцейскага мастака Леаніда Валасюка.

Леанід Фёдаравіч Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1963 года жыве ў Брэсце, на Граеўцы. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на заводзе, служыў у Савецкай арміі ў Будапешце (Венгрыя).

 У 1981 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці, мастаком-дызайнерам на розных прадпрыемствах.

Лявон Валасюк працуе ў галіне станковага жывапісу і графікі, дызайна інтэр’ераў і экстэр’ераў. З 1981 года – удзельнік мастацкіх выстаў.  Асноўныя творы: размалёўкі ў Жабінкаўскай раённай бальніцы, жывапіснае афармленне інтэр’ераў у Брэсцкім ЦУМе, інтэр’еры ў гасцініцы «Інтурыст», палотны «Адзіноцтва», «Камянецкія валуны», «Вяртанне Берасцейскай стралы», «Чырвонае воблака», «Партрэт маладога чалавека ў брылі», «Партрэт паэта А. Каско». Л. Валасюк таксама займаецца мастацкім афармленнем кніг. Творы Л. Валасюка знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, у Брэсцкім мастацкім музеі.

 На жыццё Леанід Фёдаравіч глядзіць у двайным ракурсе, з дзвюх пазіцый, дзве музы ў адным – мастака і паэта, што прыводзіць да адзінай гармоніі. Вершы пачаў пісаць у пятым класе. Першы надрукаваны яго верш з’явіўся ў 1982 годзе ў абласной газеце «Заря». Публікаваўся ў газетах «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газета», часопісах «Полымя», «Маладосць», тыднёвіку «ЛіМ», у зборніках «Дзень паэзіі».

Творчасць Л. Валасюка – адметная. У ёй побач з паэтам пастаянна прысутнічае мастак, слова і фарбы – амаль раўназначныя інструменты ў яго жыцці. Прафесійны мастак, творца па натуры, ён дэбютаваў у 1999 годзе вершаваным зборнікам «Блики дня». Вершы Л. Валасюка нешматслоўныя, філасофскі кароткія, але ў іх адчуваецца сэнс, адценні, колер, бо аўтар, найперш, – мастак. Паэтычная мова Леаніда Валасюка пазбаўлена зычных дэкларацый, яна простая, шчырая i глыбокая. Творчасць у прафесii і любоў да Радзiмы дапамагаюць яму ствараць яркiя вобразы.

У творчым багажы Л. Валасюка шэраг паэтычных зборнікаў: «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010).

Кніжка прозы – зборнік абразкоў-згадак пра маленства «Сцежкі да сядзібы» – выйшла ў 2010 годзе. «Вяртанне берасцейскай стралы» (2012) – другі па ліку празаічны зборнік Лявона Валасюка. У гэтай кнізе аўтар раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы «Не здабыўшыя зямлі абыходзяцца балотам…», «Вяртанне берасцейскай стралы», аповесць «Студэнцкія канікулы»), удумлівы даследчык узаемаадносін «камандзір – падначалены», «салдат-першагодак – вайсковец апошняга года службы» (аповесць-дзённік «Дзямоба»).

Леанід Фёдаравіч актыўна ўдзельнічае ў мастакім жыцці Брэста, шмат піша газетных артыкулаў пра сяброў – мастакоў і літаратараў. У 2014 годзе ўбачыў свет зборнік эсэ Л. Валасюка «Непрыдуманыя партрэты», у якім утрымліваецца больш за 100 аповядаў пра творчых асоб Брэстчыны.

Адна з галоўных тэм творчасці пісьменніка – тэма малой радзімы, роднай зямлі, адносінаў чалавека да прыроды. Літаратар умее бачыць прадмет у нязвыклым кантэксце. Ён празаік, паэт, аўтар вершаў кароткай паэтычнай формы, праз якую сцісла і ёміста перадае свае думкі, пачуцці, перажыванні.

Лявон Валасюк – член Беларускага саюза мастакоў (2000) і Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007), лаўрэат берасцейскай літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).


0
 

Это тоже интересно

Чем нельзя закусывать алкоголь?

Чем нельзя закусывать алкоголь?

Если алкоголь закусывать помидорами, то это может вызвать проблемы с пищеварением. Однако продукты переработки помидоров (томатная паста, кетчуп, соус) такого эффекта не вызывают, поэтому помидоры в собственном соку и сок можно употреблять. Сладости Шоколад в сочетании с алкоголем нагружает поджелудочную железу, от чего вы почувствуете боль …