Жизненный «сопромат» поэтессы Валентины Осиповой 27-11-2019, 13:15 Ценные люди / Видео / Популярное / Без галстуков и макияжа Жизнь полна парадоксов. На любом отрезке пути она может кардинально сменить направление. И, смотришь, человек с математическим мышлением в 35 лет начинает писать стихи. Да ещё как писать!.. Читайте также о Валентине Осиповой: Знаёмцеся - паэтка Валянціна Осіпава з Бярозы На кастинг озвучки по-белорусски "Секса в большом городе" попали двое из Брестской области Валентина Осипова родилась в Гомельской области. Живёт в Березе. Член Союза белорусских писателей с 2005 года. Автор 4 поэтических сборников. Является зам. председателя Брестского областного отделения Союза писателей Беларуси. Недавно Валентина отметила 2 своих юбилея: возрастной и поэтический. В связи с чем в Брестской городской библиотеке им. А.С. Пушкина прошёл её творческий вечер, где мне посчастливилось пообщаться с этой удивительной женщиной. Конечно, “на роднай мове”, что было вдвойне приятней. -- Валянціна, калі ласка, распавядайце нам, з чаго ўсё пачыналася? -- Усё пачыналася з дзяцінства. Для мяне літаратура адчыніла дзверы ў паралельны свет. Віртуальны такі свет, якім зараз захапляюцца дзеці, дзякуючы камп’ютэрам, -- а для мяне гэта была літаратура. І я з дзяцінства не тое што марыла, у мяне было такое адчуванне, што я павінна быць пісьменнікам. -- Вось як. А калі вы пачалі пісаць, у школе? Памятаеце свой першы верш? -- Справа ў тым, што я ў школе не магла нават звычайнае сачыненне напісаць. Я добрасумленна ўсё перапісвала з крытыкі. Мне казалі мае настаўнікі: хоць бы ўжо памяняла словы месцамі ці коскі якія. Зараз я разумею, чаму. Справа ў тым, што я ўжо з другога класа пачынала чытаць класіку і таму не магла ўспрыняць ніякі іншы слог. Калі мае сяброўкі захапляліся нейкай кніжкай -- такая кніга! А я адчыняла яе і не магла далей адной старонкі прачытаць. У мяне стаіць блок і зараз -- я не магу чытаць дрэнную неякасную літаратуру. І таму я не магла дазволіць сабе штосьці напісаць. І увогуле, паэзію ў дзяцінстве я не разумела. А першы верш свій напісала ў 35 гадоў. -- Сур’ёзна? -- Так. Калі выканала для сябе вызначаную праграму мінімум: нарадзіла дачку і сына. І пачала выконваць праграму максімума. Неяк выпадкова напісаўся верш -- вядома, пра каханне. Таму што перад гэтым я чытала Ахматаву, і вось на гэтай хвалі атрымаўся мой першы верш. У калысцы было дзіця, і ўсе думкі былі пра яго. Але неяк з-пад свядомасці, як пярліна, атрымаўся верш. Спачатку ён, як пясчынка, а потым ўсё болей абрастае перламутрам. Так і тут атрымалася. У мяне паліліся вершы. І за чатыры гады я напісала столькі, як кажуць некаторыя, што людзі і за дваццаць гадоў не напішуць. -- Я ведаю, што ў вас ужо чатыры зборнікі… -- Так, чатыры зборнікі паэзіі. Зараз рыхтую пяты зборнік “Век сурагатаў”. Акрамя таго, мае вершы ўвайшлі ў анталогію лепшых рускамоўных вершаў беларускіх паэтаў, якая выдана нашай Акадэміяй навук. Да прозы я так і не прыйшла. Усё збіраюся, але пакуль ніяк. Нават не ведаю, у гэтым жыцці гэта будзе, ці ў іншым. -- У мяне таксама шмат апрацованых вершаў. Я, мабыць, нагадваю мастака з апавядання О’Генры, які са свайго шэдэўра пакінуў адну пятку. Так і я апрацоўваю свае вершы. Не так даўно адзін стары верш дастала з куфэрка, паглядзела -- ён ўжо пабіты моллю, палотнішча выліняла. І я яго вырашыла “перамаляваць”. Гэта ж мой верш -- ёсць такая руская прымаўка “что хочу, то ворочу”. Зраз крышачку зачытаю: У ламбардзе -- пяшчота, любоў. Выйшлі ў моду брутальныя маскі. Прапануюеш аж пуд медзякоў Ці так званы сэкс без абавязкаў… -- У вас шмат вершаў пра каханне… -- Так. Але ёсць вершы з так званай грамадзянскай тэматыкай. Шчыра кажучы, яна мне не падабаецца, але вершы прыходзяць без твайго дазволу, і нічога з гэтым не зробіш. Нават памятаю, калі я працавала (у мяне была адказная работа), раптам прыйшлі такія радкі: Вороньё враньём поливает округу, Чтоб легче присвоить чужие сотки. Ждёт, когда позабыв, что мы братья друг другу, Станем рвать с наслаждением глотки. Я тады спужалася: Божа, які жах! Што мне лезе ў галаву! Не буду запісваць!.. Але праз паўгода пачаліся гэтыя падзеі -- вайна на Данбасе. І я зразумела, што гэтыя радкі прыйшлі невыпадкова. Як некалі казаў Андрэй Белы: “Лічыў сабе забаўкай для астральных сіл”. Так і паэт -- нейкі медыўм, прадказальнік. Ты можаш зрабіць крок улева, крок управа, але напрамак усё роўна будзе той, які табе задалі. -- Вы пішаце на обедзьвюх мовах -- рускай і беларускай. Што для вас родная мова? -- Я нарадзілася на Гомельшчыне ў вельмі такім прыгожым месцы -- межрэччы, паміж Сожам і Дняпром. Побач -- Україна, пераплываеш Сож, і ужо Україна. На Лоеўшчыне вельмі цікавы дыялект -- на ім мы размаўлялі з дзяцінства. Да таго ж я вучылася ў беларускамоўнай школе. І я лічу, што гэта нонсэнс, што беларусы не размаўляюць на роднай мове… Памятаю, яшчэ ў маладосці, калі мы адпачывалі ў Сочы і размаўлялі з каўказцамі, яны нам казалі з такой пагардай: “Якая вы нацыя, што нават на сваёй мове не размаўляеце. У вас усе вітрыны на рассейскай мове -- гэта ж ганьба!” І ведаеце, на сам рэч сорамна. І нават калі мы незалежнасць атрымалі і называемся незалежнай Беларуссю, усё роўна не размаўляем па-беларуску. І мне так прыемна было, калі сёння ехала на цягніку з Мінска, Беларуская чыгунка рабіла апытанне -- “на якой мове вы жадаеце, каб размаўлялі праваднікі?”. І ўвесь час у вагоне гучалі беларускія песні, не расейскі шансон, а нашыя, беларускамоўныя. Едзеш з Мінска да Брэста 3 гадзіны, і 3 гадзіны чуеш родную мову. Які гэта крок насустрач мове! -- Сур’ёзны крок. -- Так. Сур’ёзны. Таксама я супрацоўнічаю з беларускімі пісьменнікамі, з МГА згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, з кампаніяй “Будзьма беларусамі”. -- Вы такая актыўная жанчына, я ведаю. Сёння тут, заўтра там. -- Так, так, я лёгкая на пад’ём. -- Што больш за ўсё вам падабаецца ў людзях? -- Я паўтару словы Людвіга Ван Бетховена: “Я не признаю иного превосходства, кроме превосходства доброты”. -- А што больш за ўсё не падабаецца? -- Шмат чаго не падабаецца. Мабыць, гэтыя маскі Януса. Лепш не рабіць выгляд, як казаў яшчэ Леў Талстой, што ты спачувеш -- гэта больш непрыемна, чым нават абыякавасць. Таму што чалавек пачынае табе адчыняць душу, а потым… Непрыемна. -- Валянціна, а чым вы займаецеся ў вольны час? -- Таксама люблю падарожжы. Люблю літаратуру -- элітарную. Вельмі люблю тэатр -- зараз я жыву на два дымы (у Мінску і Бярозе) і стараюся ў сталіцы хадзіць на прэм’еры. Люблю жывапіс, выставы. А на іншае мала часу застаецца. -- Якіх сучасных пісьменнікаў і паэтаў параіце пачытаць? -- З сучасных мне падабаецца Патрык Зюзкінд -- аўтар знакамітага “Парфумера”. Калі ўсе ламіліся ў кінатэатры, как паглядзець фільм, я, дзякуй Богу, спачатку пачытала кнігу. Кіно мне не спадабалася зусім, а кніга цудоўная -- такім добрым стылем напісана… Але пачытала яго другую рэч “У пошуках кахання” -- і адчула нейкае разачараванне. Пасля Стэндаля хацелася б больш глыбіні… Яшчэ параю пачытаць В.Г.Зебальд, калі хто любіць Марсэля Пруста, Набокава. Гэта такая філігранная проза, вельмі дэлікатны падыход да думкі… Я ўжо казала, што раней не разумела, чаму мне не падабаецца тая ці іншая кніга -- думала, што ў мяне проста вычварэнскі густ. А потым зразумела, што менавіта ад гэтага -- палёту думкі -- атрымліваеш асалоду. Бо сённяшняя сучасная проза ўжо настолькі пераблытана сюжэтнымі лініямі, што сюжэт ужо нікому не патрэбен. -- Складана выдумаць новы сюжэт. Усё ўжо было. І сюжэты падобны адзін да аднаго. -- Так, так. Нейкія пералівы. І ужо нічым не ўразіш. Мы ужо перакормленыя. А менавіта патрэбна нейкая свая стылістыка… З расейскіх сучаснікаў падабаецца Людміла Уліцкая. Маленькія класічныя апавяданні, але вельмі цікавыя -- і сюжэтная лінія, і стыль. З нашых беларускіх аўтараў падабаецца Альгерд Бахарэвіч -- ён валодае таксама сваім стылем. І ў Берасці таксама ёсць цікавы пісьменнік -- Алесь Паплаўскі, у яго ёсць стыль, ёсць густ. У Пушкінскай бібліятэцы праходзіць выстава ягоных фотаздымкаў -- вы паглядзіце, які густ, усё ідэальна. -- Распавядайце, калі ласка, пра сваіх дзяцей. Яны таксама пішуць вершы ці не? -- Дачка мабыць у пяць гадоў пачала пісаць вершы, і ў яе яны так лёгка атрымліваліся. -- Менавіта, глядзела на маму… -- Але мне вельмі цяжка даюцца вершы, бо ў мяне матэматычнае мысленне. Можа, і творчыя здольнасці не маглі доўгі час прачнуцца з-за гэтага. Пасля школы я скончыла тэхнікум, затым тэхналагічны інстытут. І нават мае вершы -- яны матэматычныя, лагічныя. Такой вось паэтычнай узнёсласці ў іх няма… Але вернемся да дзяцей. Дык вось дачка з дзяцінства пісала вершы, але потым сказала: “Мама, каму яны патрэбны?”. Яна скончыла міжнародныя інвестыцыі ў Мінску, а потым яшчэ -- фінансавы аналіз у Фларэнцыі. Зараз жыве і працуе ў Мілане. А сын, праграміст, у дзяцінстве пісаў такія прыгожыя казкі!.. І вершы таксама. І вось адна яго работа заняла першае месца на конкурсе, які аб’явіла Пасольства Кубы. Ён быў такі рады, шчаслівы. І вось прыйшоў 1 верасня ў школу, думаў пакрасавацца перад дзяўчынкамі, а пра яго ні слова не сказалі. На стэнд павесілі нейкіх спартыўных пераможцаў, іншых узнагароджвалі, я пра яго ні слова. І ён так абурыўся -- для яго гэта быў вялікі стрэс. І сказаў: “Нікому гэта не патрэбна, больш пісаць не буду!” Рэаліі жыцця… -- Я думаю, яны яшчэ прыйдуць да гэтага. Творчасць павінна ўзяць верх, як у маці… -- Прыйдуць ці не -- не ведаю. Але творчае мысленне ніколі не замінае. У мяне быў такі выпадак, калі патрэбна было зрабіць заданне -- сілавы шматвугольнік. І я ніяк не магла яго ўявіць: як ён выглядае, як яго скласці. Мабыць тыдзень мучалася, а потым кінула ўсё і пайшла глядзець канцэрт Джо Дасэна. Як ён прыгожа спявае, ходзіць па Люксэмбургскім палацы1.. І раптам я падумала: нашто мне гэта ўсё, нашто гэты сілавы шматвугольнік. І толькі я так падумала, як раз! -- ён склаўся ў мяне перад вачыма. І я кінула Джо Дасэна, пайшла і за гадзіну зрабіла тое, што не магла за тыдзень. Мазгі пераключыліся. Вось што такое творчае мысленне. Изучала жизненный “сопромат” поэтессы Наташа ПАРМОН (фото и видео автора) +3 Поделиться