Новости

» » » Стварэнне крылаў для палёту

Стварэнне крылаў для палёту

Не кожны можа пахваліцца прысутнасцю ў жыцці такога настаўніка, чые навучанні застаюцца з чалавекам на доўгія гады і чые ўрокі даюць не толькі веды па прадмеце, але і фарміруюць погляды, каштоўнасці, светапогляд і светаадчуванне - асобу чалавека. З гонарам магу сказаць, што ведаю не аднаго такога настаўніка.

Я адчуваю шчырую падзяку ім за тое, кім я з'яўляюся і да чаго імкнуся. Да такой катэгорыі адносіцца мой настаўнік беларускай мовы Алена Уладзіміраўна Малейчук. Быццам паветрана-кропельным шляхам яна перадае мне пачуццё гонару за сваю краіну, павагу і любоў да яе і нашай нацыянальнай мовы. Зрабіць гэта можна толькі пры наяўнасці вялікай любові да сваёй справы, якой ты здольны заражаць іншых, задаючы ім правільны вектар развіцця. Гэтая ўспышка аддачы сваёй справе не ўзнікае з ніадкуль, у выпадку майго настаўніка жаданне выкладаць беларускую мову ўзнікла яшчэ ў юнацкія гады:

-У дзесятым класе мы з настаўніцай пайшлі на экскурсію. Па дарозе зайшла размова пра будучыню. І настаўніца сказала, што ў будучыні сатруцца ўсе грані паміж нацыямі і будзе адна супольнасць - савецкі народ. Я не магла ўявіць, як такое магчыма: не будзе ні беларускай, ні ўкраінскай, ні грузінскай моваў. Што мы, людзі розных нацый, будзем аднолькавымi.I тады я сказала, што буду настаўніцай беларускай мовы, буду імкнуцца, каб “грані не сцерліся”,- распавядае Алена Уладзіміраўна пра выпадак, што падштурнуў яе да выбару жыццёвага шляху. Гэтыя думкі матывавалі яе дамагацца сваёй мэты, і першы крок быў зроблены з паступленнем ва ўніверсітэт. І вось 32 гады працы настаўнікам за плячыма.

-Праца мая мне падабаецца. Самае галоўнае ў рабоце з дзецьмі - памятаць, што яны дзеці, ім яшчэ многае давядзецца асэнсаваць і зразумець.  Галоўное – шчырасць. Заўсёды. Не толькі ў школе. Мой прынцып – па магчымасці ўпрыгожваць жыццё добрымі ўчынкамі, дапамогай, усмешкай. I вучням стараюся гэта данесці. Можа, не заўсёды атрымліваецца, але ж – пасеянае мусіць прарасці.

Добрыя справы, дапамога, усмешка ... Дзеці ўсё адчуваюць, і, можа не зразу, але і ў іх узнікае жаданне станавіцца лепш, бачачы перад сабой адпаведны прыклад. Для мяне гэта і прыклад асаблівых адносін да сваёй краіны, бо любоў - гэта не сляпое абажанне. Трэба ўмець бачыць недахопы і рабіць усё, што ў тваіх руках, каб іх выправіць.

-Складана вучыць мове, калі амаль штоніхто на ёй не размаўляе,- з роспаччу кажа Алена Уладзіміраўна. – Упэўнена, што трэба павялічваць колькасць гадзін на выкладанне роднай мовы і літаратуры, калі мы не хочам страціць сябе як нацыю.

Настаўнік рыхтуе нас да дальнейшага жыцця, у якім мы, шляхам спроб і памылак, наступаючы на ​​свае граблі, будзем ісьці ў гэтае жыццё. І гэтая адпраўная кропка вельмі важная: яна задае накірунак. Настаўнік, як бацька, які адпускае птушаня з гнязда, да гэтага ўсё дзяцінства вырошчваюшчы яму крылы для самастойнага жыцця. І за гэта мы яму ўдзячны.

 

Нэлі Астахава, вучаніца 11 класа гімназіі №1 


+61
 

Это тоже интересно

Около двух тысяч человек приняли участие в митинге «Брестчанки против свинца»

Около двух тысяч человек приняли участие в митинге «Брестчанки против свинца»

Брестчане требуют от чиновников признать нарушенным право жителей города решать, может ли быть построен завод, и привлечь к ответственности чиновников, которые допустили строительство завода. Они также требуют объявить территорию возле Зеленого Бора зоной экологической катастрофы в связи с тем, что туда были свезены отходы со свинцового завода. …