Новости

» » » "Белая Вежа 2019": два уличных спектакля покажут на площади Бреста

"Белая Вежа 2019": два уличных спектакля покажут на площади Бреста

Львоўскі акадэмічны тэатр «Васкрэсiння» (Украіна– Львоў) добра ведаюць аматары тэатральнага мастацтва - тэатр не першы раз у Брэсце. На адкрыцці МТФ "Белая Вежа 2019" ён пакажа спектакль "КАРПАЦКI КАЛЕЙДАСКОП". 8 верасня (нядзеля) на плошчы у 20.00.

Смотрите также:

Лучшим спектаклем «Белой Вежи 2016» названа «Чайка» Львовского театра «Воскресение»

Львовский театр «Воскресение» и его «Чайка» на площади Бреста

 Спектакль заснаваны на легендах Карпат. У яго аснове ляжыць вогненнае шоу, выкананае акцёрамі – у тым ліку на хадулях. Глядач убачыць танцавальныя, харэаграфічныя кампазіцыі этнічных букаўчан, гуцулаў і бойкаў. Таямнічая атмасфера спектакля перанясе вас ва ўмоўную часовую прастору, дзе пануюць духі агню, вады і нябёсаў.

Спектакль заснаваны на легендах Карпат. У яго аснове ляжыць вогненнае шоу, выкананае акцёрамі – у тым ліку на хадулях. Глядач убачыць танцавальныя, харэаграфічныя кампазіцыі этнічных букаўчан, гуцулаў і бойкаў. Таямнічая атмасфера спектакля перанясе вас ва ўмоўную часовую прастору, дзе пануюць духі агню, вады і нябёсаў.

Пастаноўка: Яраслаў Федарышын

Сцэнаграфія і касцюмы: Ала Федарышына

Музычнае афармленне: ансамбль «АрсНова»

Харэаграфія : Юрый Пылыпчук

Спектакль ідзе 1 гадзіну без перапынку.

 Кракаўскі вулічны тэатр «Сцэна Калейдаскоп» (Кракаў – Польшча) выступiць 15 верасня (нядзеля) на закрыцці фестываля "Белая Вежа 2019" на плошчы у 20.00.

«Каменны» – гэта сямейны спектакль па матывах забытых казак і папулярных легенд горнага рэгіёну Бяшчады.
Галоўны герой гісторыі – малады чалавек, шалёна і ўзаемна закаханы ў прыгажуню Дабрамiлу. Але, як часта бывае, іх шчаслівае яднанне цягнецца нядоўга. Дабрамiлу выкрадае дух лясоў і балот Бес.
Юнак адпраўляецца на пошукі каханай. Але праз нейкі час ўспаміны пра яе пачынаюць сцірацца з яго памяці. Юнак вырашае, што кожны раз, калі ён забывае аб сваёй каханай хоць бы на імгненне, ён будзе знаходзіць вялікі камень і трымаць яго да таго часу, пакуль не знойдзе Дабрамiлу. Праходзяць гады, камянёў становіцца ўсё больш, яны ўрастаюць у скуру юнакі, пакуль не пакрываюць яго цалкам. Але нават гэта не становіцца перашкодай у яго падарожжы.
На працягу сваіх прыгод малады чалавек не раз перажывае змены, якія будуць візуальна прадстаўлены з выкарыстаннем унікальных масак і касцюмаў. Арыгінальная музыка дапаўняе казачную эстэтыку спектакля і надоўга застаецца ў памяці гледачоў.
Мэтай пастаноўшчкаў было стварыць разумную і незвычайную пастаноўку з моцным пасылам, якая, у той жа час, будзе зразумелая гледачам любых узростаў.

Спектакль ідзе 50 хвілін без перапынку.

Пастаноўка і харэаграфія : Пётр Кульчык, Міхал Бранька

Сцэнаграфія : Пётр Кульчык

Музычнае афармленне : К. Шыманоўскі, М. Гурэцкі

С программой XXIV Международного фестиваля "Белая Вежа 2019" можно ознакомиться здесь: XXIV Международный фестиваль "Белая Вежа" пройдет в Бресте с 8 по 15 сентября (программа)


+1
 

Это тоже интересно

В Ивацевичском районе сгорело 130 тонн сена

В Ивацевичском районе сгорело 130 тонн сена

Спасателям понадобилось два часа, чтобы ликвидировать пожар. Огнем повреждено 130 т сена, до 109 т огонь не добрался. Причина пожара устанавливается. …