Новости

» » » Презентация новой книги-рекордсмена “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” пройдет в Бресте

Презентация новой книги-рекордсмена “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” пройдет в Бресте

13 траўня а 18:30 па адрасе пл. Свабоды 18/1 (краўд-фанд кафэ Грунтоўня) у межах курсаў Мова Нанова адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі "Дзевяць жыццяў Віта Морэ".

Новы раман Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму. 

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы. 

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест”  і “Marginalis” ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.


0
 

Это тоже интересно

Девочка играла со скакалками и случайно повесилась

Девочка играла со скакалками и случайно повесилась

33-летняя Шарлотта Димид находилась на первом этаже дома, когда обратила внимание на то, что со второго этажа, где играла ее 6-летняя дочка Дейзи, не доносится ни звука. Мать нашла девочку лежащей на полу с двумя скакалками, связанными в узел, на шее. На вертолете ребенка отвезли в больницу, однако медики не смогли спасти ее. Полиции так и не …