Брестская чулочка выпустила носки с "роднай мовай" 28-10-2022, 22:36 Праздники, события / Изменчивая мода Как сообщает Брестский чулочный комбинат на своих страничках в соцсетях, выпущена коллекция носков с выражениями на белорусском языке. -- "Адзенне грае ў нашым жыцці вельмі значную ролю. На працягу ўсёй шматвяковай гісторыі людзі стваралі адзенне, у якое ўкладвалі частку сваёй культуры і самабытнасці. Таму адзенне - гэта праява матэрыяльнай культуры пэўнай эпохі, традыцый, а таксама асобных якасцяў чалавека. Тое, наколькі мы самі сабе падабаемся ў абраным намі ўборы, уплывае як на самаўспрыманне, так і на настрой. А добры настрой, як вядома, - залог поспеху. А шкарпэткі ўжо даўно сталі важнай часткай усёй выявы і могуць таксама нешта расказаць аб характары сваіх уладальнікаў. Брэсцкi панчошны камбiнат рэалiзаваў даўнi задум аб лiнейцы шкарпэтак з беларускамоўнымi надпiсамi. Першая серыя ўключае ў сабе ня толькi мiлагучныя кожнаму беларускаму вуху «Тутэйшы», «Прыгажуня», «Родная», але i папулярныя выразы, даўно стаўшыя часткай нацыянальная масавай культуры – «Хавайся ў бульбу», «Не чапай бо лясне». Як заўжды ў межах канцэптуальна адзiнай калекцыi выкарыстаныя некалькi базавых колераў i мадэляў. Усе шкарпэткi па задуме стваральнiкаў могуць быць часткай як жаночага, так i мужчынскага гардэробаў. Трэба толькi абраць свой памер. Дадаць трэба толькi тое, што калекцыя #Мова♥ ўжо прадаецца ў фiрмовых крамах «Брестские» ў больш чым 30 гарадах Беларусi, а таксама на вядомых маркетплэйсах «Оz.by» i «Mirtrik.by», -- сообщает Брестская "чулочка". 0 Поделиться